Акцыю «І ў памяці, і ў сямейным альбоме…» да 75-годдзя Перамогі правядуць у Віцебску

Віцебскі абласны краязнаўчы музей правядзе акцыю "І ў памяці, і ў сямейным альбоме...", прысвечаную 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Да ўдзелу ў праекце, які будзе рэалізоўвацца з 1 мая да канца года, запрашаюць усіх жадаючых. "Звяртаемся да тых, хто беражліва захоўвае памяць пра сваіх дзядоў і прадзедаў, чые жыцці з'яўляюцца прыкладам мужнасці, стойкасці і самаадданасці, праяўленых у цяжкі час вайны. Просім падзяліцца з намі іх здымкамі і гісторыямі пра баявы і працоўны шлях падчас вайны. Неабходна прадаставіць фотаздымкі і кароткія біяграфіі сваіх родных, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай", - адзначылі ў музеі.

Фотаздымкі з сямейнага альбома з гісторыяй родных можна даслаць на электронны адрас vokm44@mail.ru або прынесці ў музей арыгіналы, дзе іх беражліва адскануюць і запішуць гісторыю героя. Асаблівыя словы падзякі чакаюць тых, хто вырашыцца перадаць арыгінальныя здымкі ў музейныя фонды.

БЕЛТА.