Акцыю «Праз дыялог моў — да душы, да сэрца» ў межах Года малой радзімы правялі ў ВДУ імя П.М. Машэрава
Арганізатарамі акцыі выступілі Віцебскі абласны Савет дэпутатаў, адміністрацыя Першамайскага раёна, філалагічны факультэт ВДУ імя П. М. Машэрава. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Мікалай Арлоў.
У актавай зале ўніверсітэта беларускія і туркменскія студэнты паказалі прадстаўленне «Паўлінка NEW» (па матывах твора Янкі Купалы). У двух аўдыторыях, куды свабодна маглі прайсці ўсе ахвотныя, адбыўся гарадскі дыктант па беларускай і рускай мовах. Уладзімір Цярэнцьеў прадыктаваў адрывак з класікі для тых, хто хацеў праверыць свае веды па рускай мове, Мікалай Арлоў прачытаў тэкст для дыктанта на беларускай мове.
Разам са студэнтамі і гараджанамі ўдзел у гэтым мерапрыемстве прынялі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Генадзь Ягораў, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса Віцебшчыны, БРСМ.
"Віцьбічы". Фота "Віцебскія весці".