Аляксандр Чарвякоў аб развіцці Аршанскага раёна: зроблена шмат, але ёсць адставанне, якое трэба ліквідаваць
"Мы разгледзелі вынікі работы над праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Аршанскага раёна. Гэта наш пілотны праект. Мэта яго заключаецца ў адпрацоўцы інструментаў і механізмаў развіцця тэрыторый з колькасцю насельніцтва больш за 80 тыс. чалавек, каб затым распаўсюдзіць гэты вопыт на аналагічныя рэгіёны і гарады, а іх у Беларусі 13. Прайшло 2,5 года рэалізацыі праграмы, і ўжо ёсць пэўныя вынікі. Гэта стварэнне новых аб'ектаў, а таксама аднаўленне і мадэрнізацыя старых закінутых будынкаў. Дадзены прыклад паказвае, як трэба рацыянальна выкарыстоўваць той патэнцыял, які мы маем. У цэлым, калі казаць аб рэалізацыі праграмы развіцця, то большая частка мерапрыемстваў выканана. Але ёсць адставанне па некаторых паказчыках, якое трэба нагнаць да канца дзеяння праграмы. Маецца і праблематыка, звязаная з эфектыўнасцю ўкладання рэсурсаў, якасцю выканання работ, фінансавым станам арганізацый і прадпрыемстваў. На гэтых напрамках трэба засяродзіцца, каб праграма была выканана ў тэрмін і максімальна дакладна па пазначаных праектах", - адзначыў міністр эканомікі.