Аляксандр Клобук прызначаны начальнікам Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС

Александр Клобук назначен начальником Витебского областного управления МЧС

Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант унутранай службы Вашчанка Уладзімір Аляксандравіч сустрэўся з асабовым складам органаў і падраздзяленняў па НС Віцебскай вобласці і агучыў загад МНС ад 18.08.2015 № 60 л/с аб прызначэнні на кіраўнічыя пасады ўпраўлення ў парадку прасоўвання па службе.

На пасаду начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС прызначаны палкоўнік унутранай службы Клобук Аляксандр Рыгоравіч, намеснік начальніка гэтага ж упраўлення.

На пасаду першага намесніка начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС прызначаны падпалкоўнік унутранай службы Панцюхоў Дзмітрый Васільевіч, начальнік аддзела нагляду і прафілактыкі гэтага ж упраўлення.

На пасаду намесніка начальніка ўстановы, ён жа начальнік аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і будаўніцтва прызначаны падпалкоўнік унутранай службы Юрчанка Аляксандр Уладзіміравіч, начальнік Дубровенскага раённага аддзела па НС.

Віцебскае УМНС.