Аляксандр Косінец: галоўны паказчык сацыяльна-эканамічнага развіцця – якасць жыцця людзей

Александр Косинец: главный показатель социально-экономического развития - качество жизни людей

Галоўным паказчыкам сацыяльна-эканамічнага развіцця з'яўляецца якасць жыцця людзей. Пра гэта на чарговай сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Якасць жыцця людзей вызначаецца годным узроўнем заработнай платы і развіццём сацыяльнай сферы", - падкрэсліў губернатар. Для таго каб дамагчыся вызначанага заданнем аблвыканкама ўзроўню сярэдняй заработнай платы ў снежні 2013 года на ўзроўні $750-800 у эквіваленце, неабходна эфектыўная праца прамысловасці, аграрнага сектара, будаўнічай індустрыі. Выпрацоўка на аднаго працаўніка павінна скласці ў сярэднім за год не менш за $70 тыс.

Павышэнне эфектыўнасці працы прамысловага і аграрнага сектара Аляксандр Косінец бачыць у мадэрнізацыі. На яе правядзенне вобласці неабходна каля Br17 трлн. Прычым крыніцай фінансавання стануць уласныя сродкі прадпрыемстваў, крэдытныя рэсурсы і сродкі інвестараў. Прыярытэтнымі для рэгіёну з'яўляюцца развіццё станкабудавання, энергетыкі, прадпрыемстваў, звязаных з перапрацоўкай прыродных рэсурсаў. У аграпрамысловым комплексе неабходна працягнуць рэканструкцыю і будаўніцтва новых малочна-таварных ферм. У бягучым годзе падвергнуцца мадэрнізацыі каля 200 комплексаў, прычым усе яны будуць абсталяваны толькі даільнымі заламі і робатамі, што дазволіць жывёлагадоўлі ўстаць на інтэнсіўны шлях развіцця.

Старшыня аблвыканкама развіццё сацыяльнай сферы наўпрост звязвае з працай рэальнага сектара эканомікі. "Ад выканання павышаных прагнозных паказчыкаў залежыць выкананне прафіцыту бюджэту, што дазволіць развіваць сацыяльную інфраструктуру", - падкрэсліў ён. Абласным выканаўчым камітэтам зацверджаны павышаныя ў параўнанні з заданнем Саўміна паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці на 2013 год. Так, валавы рэгіянальны прадукт прагназуецца на ўзроўні 112% да 2012 года, вытворчасць прамысловай прадукцыі па індэксе фізічнага аб'ёму 120% да мінулага года, рэнтабельнасць продажаў у прамысловасці 12%, удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі - 40%. Пры выкананні гэтых паказчыкаў прафіцыт бюджэту прагназуецца ў памеры Br2,5 трлн.