Аляксандр Лукашэнка: Беларусь здолее пераадолець узнікаючыя складанасці, і цяперашні год стане пераломным
"Мы ўсё можам і мы з гэтымі складанасцямі, пра якія толькі што гаварылі (складанасцямі больш за ўсё прыўнесенымі на нашу зямлю), справімся, пераадолеем. У нас няма іншага выйсця. І цяперашні год будзе пераломным", - заявіў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усім святарам і мітрапаліту Паўлу за тую працу, якую яны ажыццяўляюць у імя беларускага народа і яго суседзяў.
Знаходзячыся ў праваслаўным храме, Кіраўнік дзяржавы прапанаваў ад імя самай шматлікай рэлігійнай канфесіі ў Беларусі паслаць прывітанне і хрысціянам - каталікам, якія таксама святкуюць Пасху ў гэты дзень. "Гэта сапраўды вялікае і светлае свята, як бы ні спрабавалі яго зацемніць у нашай гісторыі. І нават у нядаўняй. Не атрымалася. Таму што ўвесь народ, ад малога да вялікага, заўсёды з найвялікшай павагай і душэўнасцю чакаў гэтых дзён", - адзначыў Прэзідэнт.
У сваю чаргу архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый падкрэсліў важнасць захавання сапраўдных каштоўнасцей і звароту да веры, асабліва з улікам многіх цяжкасцей, якія адбываюцца ў свеце. Ён падзякаваў Аляксандру Лукашэнку і кіраўніцтву краіны ў цэлым за намаганні па падтрыманні добрых адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавай і царквой, а таксама за захаванне ў Беларусі міру і згоды.
Кіраўнік дзяржавы запаліў свечку і перадаў у дар храму ікону "Ісус Хрыстос Усядзержыцель". Прэзідэнту паднеслі ў дар ікону Аляксандра Неўскага.
Пасля наведвання храма Аляксандр Лукашэнка цёпла пагутарыў з мясцовымі жыхарамі, расказаўшы пра перспектывы развіцця ўсяго Аршанскага раёна.
"Вы, напэўна, ведаеце, часам бачыце, што я, калі прыязджаю, абавязкова гляджу на гэтыя цудоўныя мясціны. Яны мне не чужыя. Я вельмі добра
"Калісьці гэта быў адзін з развітых раёнаў. Тут базавалася савецкая авіяцыя стратэгічнага прызначэння. Але здарылася так, як здарылася. І з таго часу, не скажу, што мы ўжо шмат зрабілі, але неяк стараліся людзей заняць", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Па словах Аляксандра Лукашэнкі, маюцца перспектывы для развіцця малых населеных пунктаў у Аршанскім раёне і самой Оршы. Гаворка ідзе як аб вытворчым сектары, прыцягненні інвестыцый, так і аб будаўніцтве жылья, транспартнай інфраструктуры. "Будзем развіваць гэты рэгіён. І на працягу года-двух, паверце, мы у асноўным здымем тыя праблемы, якія сёння існуюць", - заявіў Прэзідэнт.
У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка заклікаў і да актыўнасці саміх грамадзян: "Трэба прывыкаць да таго, што людзі павінны ісці за працай. Не праца да людзей, а так, як прынята ва ўсім свеце".
Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што трэба будзе надаць увагу
развіццю менавіта малых населеных пунктаў, асабліва дзе ёсць добрая
інфраструктура. А за кошт удасканалення транспартных зносін
жыхары змогуць досыць хутка дабірацца на працу ў суседнія, больш буйныя
населеныя пункты.
"І хачу вам публічна сказаць, што і начальнікі тут мясцовыя вельмі
марудліва варушацца. Пасяджэнне ўрада мы правядзем тут, на месцы. Але да гэтага
часу вы (кіраўніцтва на месцах) паварушыцеся", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. У якасці прыкладу ён прывёў
той факт, што месцамі па-ранейшаму застаюцца незадзейнічанымі некаторыя
аб'екты, якія пустуюць яшчэ з савецкіх часоў.
"Гэта не справа, што самыя добрыя
прыгожыя месцы, зручныя для жыцця людзей, мы не можам прывесці ў парадак. Не
скажу, што яны не ў парадку, але яны павінны быць яшчэ лепш, і людзі павінны мецьтут працу. Вось гэта галоўнае пытанне, якое мяне хвалюе. Справа не ў тым,
што гэта мая радзіма. Мая радзіма сёння – уся Беларусь. Але гэта месца заслугоўвае
свайго развіцця, таму што інфраструктура тут адпаведная", - падкрэсліў Прэзідэнт.
"Паверце, мы ўмеем рабіць усё. Часам і людзі нашы не вельмі актыўныя,
чакаюць нечага ад Госпада, але і ўлады не заўсёды варушацца так, як трэба. Я гэта
прызнаю. Жывіце доўга, моцнага вам здароўя. Усе праблемы, паверце, мы вырашым", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.
"СБ". Фота БЕЛТА.