Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2019» у Браславе

Александр Лукашенко поздравил участников и гостей областного фестиваля-ярмарки «Дажынкі-2019» в Браславе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2019» у Браславе.

«Дарагія сябры! Шчыра вітаю і віншую са святам ураджаю. Сёлета хлебаробы самага паўночнага рэгіёну Беларусі сабралі каля мільёна тон збожжа, а Віцебскі і Аршанскі раёны перасягнулі стотысячную планку. Важнымі складнікамі поспеху сталі дакладная арганізаванасць працэсу і высокая вытворчая дысцыпліна.

Хачу адрасаваць словы падзякі не толькі аграрыям, але і работнікам транспартных, перапрацоўчых, прамысловых прадпрыемстваў, працаўнікам аграсэрвісу, а таксама ўсім неабыякавым людзям, якія дапамагалі вяскоўцам у жніво.

«Дажынкі» завяршаюць кола сельскагаспадарчых работ, але восень – гэта і час падрыхтоўкі да будучага ўраджаю. Перакананы, вам пад сілу і надалей нарошчваць аб'ёмы і паляпшаць якасць прадукцыі. Няхай каравай Віцебшчыны з кожным годам становіцца важэйшым, а наша зямля – багацейшай.

Жадаю ўсім удзельнікам і гасцям свята моцнага здароўя, новых працоўных перамог і выдатнага настрою».