Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
Кіраўнік дзяржавы назначыў Воўка Віталія Міхайлавіча памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектарам па Віцебскай вобласці.
Прэзідэнт даў згоду на назначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. У прыватнасці, Кісялевіч Міхаіл Леанідавіч будзе кіраваць Лепельскім райвыканкамам, а яго папярэднік Ефрэмаў Барыс Сяргеевіч зойме пост намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама. Раней Міхаіл Кісялевіч працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні гэтага ж райвыканкама.
Браслаўскі райвыканкам узначаліць Баданін Аляксандр Іосіфавіч. Яго папярэдняя пасада – намеснік старшыні Міёрскага райвыканкама.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне Сталярчука Алега Валер'евіча членам Віцебскага аблвыканкама.
Па матэрыялах БЕЛТА.