Аляксандр Лукашэнка заснаваў новую прэмію на «Славянскім базары»

Александр Лукашенко учредил новый приз на "Славянском базаре"
Кіраўнік дзяржавы заснаваў спецыяльны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”Славянская надзея“. Адпаведны ўказ Прэзідэнт падпісаў 8 верасня. Спецыяльны прыз будзе ўручацца ў межах ”Славянскага базару“ за лепшае ўвасабленне ў творах вакальнага мастацтва славянскай тэмы.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заснаваў спецыяльны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”Славянская надзея“. Адпаведны ўказ Прэзідэнт падпісаў 8 верасня.

Спецыяльны прыз будзе ўручацца ў межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ аднаму з удзельнікаў конкурснай праграмы за лепшае ўвасабленне ў творах вакальнага мастацтва славянскай тэмы.

Указам зацверджаны новыя ўзоры узнагародных дакументаў, якія ўручаюцца пры прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”За духоўнае адраджэнне“, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення“.

Дакументам таксама прадугледжана пашырэнне пераліку асоб, якія могуць вылучацца на атрыманне прэміі Прэзідэнта ”За духоўнае адраджэнне“ і спецпрэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.