Аляксандр Пазняк – пра пераўтварэнне Аршанскага раёна ў тэрыторыю апярэджанага развіцця

Праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Аршанскага раёна да 2020 года і комплексны план мер па развіцці гэтай тэрыторыі на тыдні абмяркоўваўся падчас пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў. Адзначана, што сітуацыя ў раёне і на праблемных прадпрыемствах пачала паляпшацца. Якія канкрэтныя вынікі ўжо ёсць? За кошт чаго Аршанскі раён стане тэрыторыяй апярэджваючага развіцця? Пра гэта распавёў старшыня Аршанскага райвыканкама Аляксандр Пазняк.

Кропкі росту Кіраўнік раёна падкрэсліў, што на першым этапе пераўтварэння пастаўлены дзве задачы - рэалізаваць першачарговыя меры па павышэнні эфектыўнасці фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў і вызначыцца з перспектывамі іх развіцця. Каб гэту працу паставіць на сістэмную аснову, рэалізуецца план мер па развіцці раёна, таксама рэспубліканскімі органамі кіравання прапрацаваны больш дэталёвыя планы.

Ключавымі кропкамі росту вызначаны АПК, прамысловасць і будаўніцтва мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу. Дзякуючы мерам, прынятым урадам, рабоце аблвыканкама і райвыканкама ўжо ёсць зрухі. У аграпрамысловым комплексе з пачатку бягучага года тэмп росту валавой прадукцыі склаў 105,3% (па вобласці 102,7%). Прыбытак ад рэалізацыі ўзрастаў у 2,7 раза, рэнтабельнасць продажаў павялічылася на 3,4 працэнтнага пункта і склала 5,8%. Аб'ём прамысловай вытворчасці, праўда, у студзені-верасні склаўся на ўзроўні 98,8% да адпаведнага перыяду 2016 года. Пры гэтым у студзені-красавіку было 93%, а ў маі-верасні тэмп росту да аналагічнага перыяду мінулага года ўжо быў 105%.

"Раёну пастаўлена задача штогадовага прыросту аб'ёмаў вытворчасці. Ідзе праца над тым, каб вызначыцца з загрузкай прадпрыемстваў, мадэрнізацыяй існуючых вытворчасцей і будаўніцтвам новых. Неабходна рэалізаваць эфектыўную мадэль дзяржаўна-прыватнага партнёрства з прыцягненнем інвестыцый і ўкараненнем новых тэхналогій. Мы павінны зрабіць Аршанскі раён практычна лепшым у краіне, ператварыць яго ў зону апярэджваючага развіцця. Галоўная мэта гэтай працы - годны заробак і

комфортнае жыццё людзей\", - адзначыў Аляксандр Пазняк.

Аб сельскай гаспадарцы

Аграпрамысловы комплекс Аршанскага раёна нельга назваць слабым, але вынікі працы на гэтых землях могуць і павінны быць больш важкімі. \"Нашы перапрацоўчыя прадпрыемствы павінны вырабляць прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю. Запланавана будаўніцтва некалькіх жывёлагадоўчых комплексаў. Значнае павелічэнне пагалоўя дазволіць максімальна загрузіць вытворчасць, у тым ліку цэх па выпуску мясных кансерваў для дзіцячага харчавання. У цэлым мясакансерваваму камбінату трэба рэканструкцыя, якая дазволіць развіваць вытворчасць і весці перапрацоўку па сучасных тэхналогіях\", - сказаў кіраўнік раёна.

Аб мультымадальным прамыслова-лагістычным цэнтры ў раёне Болбасава

Ён будзе працаваць па некалькіх напрамках. Гэта і вытворчасць, і гандаль, і аказанне іншых паслуг. \"Плошча, якая папярэдне для яго выдзелена, а гэта 230 га, будзе мець асаблівыя ўмовы для развіцця. Мы разлічваем, што туды прыйдзе замежны бізнес, які арганізуе вытворчасці. Што тычыцца гандлю, то ў нас заключаны дагавор з кітайскім горадам Іу (гэта буйная міжнародная аптовая пляцоўка) па будаўніцтве ў Болбасава гандлёвага мястэчка. Разам з тым мы зацікаўлены рэалізоўваць нашы тавары ў Кітаі. І таму плануем у сярэдзіне наступнага года абсталяваць сваю стацыянарную гандлёвую пляцоўку ў горадзе Іу\", - паведаміў Аляксандр Пазняк.

У раёне плануецца істотнае пашырэнне гандлёвай сеткі, будуць адкрывацца новыя крамы, што палепшыць якасць гандлёвага абслугоўвання.

Аб новых працоўных месцах

За 9 месяцаў у раёне створана 45 новых прадпрыемстваў, у тым ліку ў сферы вытворчасці - 9. Рэалізацыя намечанай праграмы развіцця дазволіць ствараць штогод каля 700 новых працоўных месцаў. А новыя працоўныя месцы - адна з галоўных умоў стабільнага эканамічнага росту, павышэння дабрабыту насельніцтва і наяўнасці перспектыў для моладзі.

БЕЛТА. Фота з архіва "Аршанскай газеты".