Аляксандр Шумілін правёў у Віцебску асабісты прыём грамадзян і наведаў кадэцкае вучылішча

Александр Шумилин провел в Витебске личный прием граждан и посетил кадетское училище
Наконт фінансавай дапамогі ў рэалізацыі праекта стварэння парка біямедыцынскіх і інфармацыйных тэхналогій «Віцебская крэмніевая даліна» да старшыні дзяржкамітэта звярнуўся дырэктар інкубатара малога прадпрымальніцтва ТАА Прававая група «Закон і парадак» Міхаіл Кейзераў. Яму прапанавана ў бліжэйшыя дні перадаць на разгляд усе неабходныя дакументы для таго, каб уключыцца ў праграму дзяржаўнай падтрымкі стварэння інфраструктуры тэхнапаркаў.

С. Логвіненка, кадэт 11 «В» класа Т. Улазоўская, А. Шумілін.

У цэлым жа, як адзначыў у размове з журналістамі Аляксандр Шумілін, Віцебская вобласць вядомая і сваімі вучонымі, і распрацоўкамі. Яна рэалізуе шэраг інвестыцыйных праектаў, якія дадуць імпульс развіццю рэгіёна, дазволяць стварыць працоўныя месцы, выпускаць прынцыпова новую прадукцыю. Адзін з найбуйнейшых, уключаных у дзяржпраграму інавацыйнага развіцця краіны, — будаўніцтва ў Міёрах завода па вытворчасці белай бляхі коштам каля 300 мільёнаў долараў. Статус цэнтра трансферу тэхналогій атрымала адно з падраздзяленняў ВДМУ. Таксама ВНУ ў партнёрстве з інвестарамі ўдзельнічае ў вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі на аснове біятэхналогій на створаным у Бешанковічах СТАА «Натівіта». Нядаўна ў дзяржпраграму ўвайшоў праект па выпуску сістэм інтэлектуальнага апырсквання, якія прымяняюцца ў сельскай гаспадарцы. Ён рэалізуецца ў Аршанскім раёне, які павінен стаць эталонам сучаснага развіцця сельскіх тэрыторый.

На мінулым з'ездзе вучоных Прэзідэнт паставіў шмат задач па ўзмацненні ролі навукі ў інавацыйным развіцці краіны і справядліва крытыкаваў за недахоп вартасных праектаў. Для рэалізацыі якасных, пралічаных у частцы акупнасці распрацовак дзяржава заўсёды знойдзе грошы, адзначыў Аляксандр Шумілін. І прапаноўваць іх павінны нароўні са сталіцай рэгіёны.

У гэты ж дзень у рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» Аляксандр Генадзьевіч наведаў Віцебскае кадэцкае вучылішча. У ходзе сустрэчы з супрацоўнікамі і выхаванцамі ўстановы адукацыі, якая праходзіла ў чытальнай зале бібліятэкі, ён распавёў пра інавацыйныя праекты ў ваеннай і медыцынскай сферах, перспектывы развіцця беларускай навукі, дзяржаўную палітыку ў галіне працы з адоранай моладдзю.

— За два гады ў рамках дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця выраблена прадукцыі на 5 мільярдаў долараў, што падкрэслівае важнасць развіцця навукі для эканомікі, — адзначыў А. Шумілін.

Адказаўшы на шматлікія пытанні кадэтаў, Аляксандр Генадзьевіч перадаў у бібліятэчны фонд некалькі кніг, а таксама ўручыў дырэктару вучылішча Сяргею Логвіненку сертыфікат на 1400 рублёў для ўдасканалення матэрыяльна-тэхнічнай базы.

"Віцьбічы". Фота "Віцебскіх вестак".