Аляксандр Субоцін: калі кожны зробіць карыснае для сваёй малой радзімы, Беларусь заквітнее новымі фарбамі
Калі кожны зробіць хоць нешта карыснае для сваёй малой радзімы, Беларусь заквітнее новымі фарбамі. Такім меркаваннем падзяліўся ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА памочнік Прэзідэнта Беларусі — інспектар па Віцебскай вобласці Аляксандр Субоцін.
"Абвяшчэнне 2018-га Годам малой радзімы — магутны пасыл для ўсіх беларусаў. Калі кожны з нас азірнецца ў сваё дзяцінства, вернецца да вытокаў і паспрабуе зрабіць хоць нешта на сваёй малой радзіме, то, без усялякіх сумневаў, наша краіна заквітнее яркімі фарбамі. Нават, прыехаўшы ў родную вёску, проста паправіць плот каля дома, то ўжо ад гэтага агульная карціна стане лепш. Я цалкам падтрымліваю такую ініцыятыву і вельмі рады, што звярнулі ўвагу на малую радзіму. У мяне яна пад Віцебскам. Ёсць дом. Я там пастаянна сваімі рукамі нешта раблю і атрымліваю ад гэтага велізарнае задавальненне", — адзначыў памочнік Прэзідэнта.
Па словах Аляксандра Субоціна, паняцце малой радзімы для яго не абмяжоўваецца толькі канкрэтным населеным пунктам. "Малая радзіма — гэта і ўся Віцебшчына. Для мяне важна зрабіць як мага больш для вобласці, каб яна квітнела", — сказаў ён.