Аляксандр Субоцін і Анжаліка Нікіціна прынялі ўдзел у сустрэчы з дэлегацыяй Смаленскай вобласці
Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін і намесніца старшыні Анжаліка Нікіціна прынялі ўдзел у мерапрыемстве, арганізаваным у Пасольстве Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Дэлегацыю Смаленскай вобласці на чале з Губернатарам Васілём Анахіным прымаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў і Гандлёвы прадстаўнік Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Залатароў.
На сустрэчы абмеркавалі нарошчванне экспартна-імпартных аперацый паміж кампаніямі Рэспублікі Беларусь і Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.