Аляксандр Субоцін і Дзмітрый Дзямідаў выпусцілі ў неба белых галубоў на святкаванні ў Віцебску Благавешчання Прасвятой Багародзіцы

Александр Субботин и Дмитрий Демидов выпустили в небо белых голубей на праздновании в Витебске Благовещения Пресвятой Богородицы
У храмах Віцебшчыны — урачыста і шматлюдна. Праваслаўныя вернікі 7 красавіка святкуюць Благавешчанне Прасвятой Багародзіцы — адно з 12 галоўных (двунадзесятых) святаў у царкоўным календары.

З трапятаннем і пашанай людзі славяць той дзень, калі Дзеве Марыі з'явіўся архангел Гаўрыіл і абвясціў аб будучым нараджэнні Ісуса Хрыста — сына Божага. Лічыцца, што так была выяўлена найвышэйшая ступень любові Бога да зрынутага чалавецтва. Сын Божы ўвасобіўся, каб аднавіць чалавека, споўніць яго «усялякай славы», вярнуць страчаныя зносіны з Айцом нябесным. Разам з радасцю аб вызваленні, абнаўленні, адраджэнні тленнай прыроды праз уваплачэнне Бога ў святочных царкоўных спевах шмат месца надаецца ўсхваленню Дзевы Марыі, якая паслужыла гэтай вялікай таямніцы.

На службе ў віцебскім храме Благавешчання Прасвятой Багародзіцы сёння прысутнічалі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў і старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

Па ўсталяванай традыцыі ў дзень свята ў многіх цэрквах пасля літургіі выпускаюць у неба белых галубоў.

 Над Віцебскам таксама ўзляцелі ўвысь гэтыя птушкі, якія здаўна ўвасабляюць мір і добрыя весткі. У праваслаўі голуб з'яўляецца сімвалам благадатнага дзеяння Святога Духа, а яго беласнежныя крылы сімвалізуюць чысціню і непахібнасць Дзевы Марыі.

 

 

"ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"