Аляксандр Субоцін: «Ідэалагічная вертыкаль вельмі важная і патрэбная»
– Ідэалагічная вертыкаль вельмі важная і патрэбная, асабліва ў апошні час. Менавіта ад вас залежыць, з якім настроем і як паспяхова мы будзем сеяць і збіраць хлеб, галасаваць за змены, будаваць дамы і дарогі, рыхтаваць тыя ці іншыя мерапрыемствы.
Думаю, 2020 год паказаў, што крыху мы з вамі ў той час не дапрацоўвалі. Але апошнія гады, перакананы, вашу працу можна ацаніць толькі з самых высокіх трыбун. Доказ таму – паспяхова праведзены рэферэндум у мінулым годзе. Мы актыўна рыхтаваліся: размаўлялі з людзьмі, тлумачылі, распавядалі. Усе бачылі, што ў момант галасавання кожны разумеў, дзеля чаго гэта ўсё робіцца. У гэтым ёсць і ваша заслуга. І гэта толькі адзін з прыкладаў, як трэба працаваць.
Мы навучыліся фарміраваць сваё меркаванне і даносіць яго да людзей, а таксама тлумачыць простай і даступнай мовай, што, як і для чаго робіцца, з якімі цяжкасцямі сутыкаемся і чаму. Сёння мала хто працягвае дзяліць грамадства на чыноўнікаў, ідэолагаў, вайскоўцаў, звычайных людзей. І ў гэтым таксама ваша заслуга. Як далей будзе развівацца наша грамадства залежыць ад вашай крэатыўнасці, розуму, адданасці сваёй прафесіі, любові да Радзімы і той справы, якую вы робіце. Поспехаў у творчасці, невычарпальнага аптымізму, здароўя, мірнага неба.