Аляксандр Субоцін: «Я паставіў у бюлетэні галачку за таго чалавека, за якога гатовы пайсці ў бой»

Александр Субботин: «Я поставил в бюллетене галочку за того человека, за которого готов пойти в бой»
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін прыняў удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь разам з жонкай і дачкой на ўчастку № 16, размешчаным у дзяржаўным музычным каледжы імя І. Салерцінскага ў Віцебску.

– Мы галасуем за тое, каб краіна ўпэўнена развівалася, каб у нас было спакойна і мірна, і каб нашы дзеці працягнулі тое, што робім мы, – адзначыў кіраўнік абласной улады, размаўляючы з журналістамі. – Прыходзіць на выбарчы ўчастак разам з сям'ёй стала сямейнай традыцыяй. Старшае маё дзіця прымае ўдзел у выбарах Прэзідэнта першы раз, хоць ужо ўдзельнічала ў выбарах у адзіны дзень галасавання. Гэта падзея, якую мы ў коле сям'і ўвечары адзначым.

Пераемнасць пакаленняў, лічыць Аляксандр Субоцін, павінна быць у любой нармальнай сям'і. У бюлетэні, як прызнаўся губернатар, ён паставіў галачку за таго чалавека, за якога гатовы пайсці ў бой.


"ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"