Аляксандр Субоцін: «Нам не трэба тлумачыць, што значыць Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне»
Сёння столькі людзей удзельнічала ў "Шэсці пакаленняў", многія сем'ямі прыйшлі на плошчу Перамогі і проста выйшлі на вуліцы, што я злавіў сябе на думцы: мы з той катэгорыі людзей, якім не трэба распавядаць і тлумачыць, чаму важна і трэба памятаць подзвіг нашых продкаў. У гэтай памяці наша адзінства. Як сказаў Прэзідэнт, гэта наш шчыт, адна з асноўных скрэпаў, якая натхняе, дазваляе ўтрымлівацца разам, верыць у сябе і спрабаваць паўтарыць ужо працоўны подзвіг нашых дзядоў, - адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.