Аляксандр Субоцін аб прызначэнні на пасаду губернатара: «З хваляваннем бяру ў рукі гэты штурвал, разумеючы, што шлях будзе няпростым»

Новы старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін падчас яго прадстаўлення і сустрэчы Прэзідэнта з актывам рэгіёна падкрэсліў, што ўступае ў пасаду з поўным усведамленнем адказнасці і складанасці задач, якія стаяць перад ім.

Губернатар звярнуў увагу: у вобласці зроблена нямала і пачаты фундаментальныя праекты. Сваю асноўную задачу ён бачыць у завяршэнні іх рэалізацыі і граматным выкарыстанні для развіцця рэгіёна.

"З хваляваннем бяру ў рукі гэты штурвал, разумеючы, што шлях будзе няпростым, - прызнаўся ён. - Буду старацца рабіць усё, каб Віцебшчына заквітнела, людзі ганарыліся, прыязджалі сюды не толькі адпачываць, але і працаваць".