Аляксандр Субоцін аб выставе «Беларусь інтэлектуальная»: праект адлюстроўвае магутнейшы патэнцыял беларусаў
Унікальным праектам, які адлюстроўвае магутны інтэлектуальны і тэхнічны патэнцыял беларусаў, назваў выставу на цырымоніі адкрыцця старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін:
- Выстава аказвае вельмі моцнае ўражанне на кожнага наведвальніка. Вельмі важна, што яе ўбачаць жыхары ўсіх рэгіёнаў Беларусі, а не толькі сталіцы, бо яна ярка дэманструе, што беларусы – высокаадукаваная нацыя, з вялікім навуковым патэнцыялам. Усё, што вы бачыце, зроблена нашымі вучонымі, нашымі спецыялістамі. І гэта нагода для гонару за сваю краіну, сваю вобласць, за сябе.
Аляксандр Субоцін звярнуў увагу, што на выставе прадстаўлены асноўныя дасягненні паўночнага рэгіёна, якія выкарыстоўваюцца ў справе. Са сваімі распрацоўкамі і навінкамі знаёмяць прадпрыемствы «ВІК – здароўе жывёл», «Белкаролін», «БелВітуніфарм», «Спектр упакоўкі», «Віцязь», «Е-Пауэр», Віцебскі завод электрапрыбораў, «Віцебскаблгаз», кандытарская фабрыка «Віцьба», меданіверсітэт, філіял «Віцебскаблгідрамет» і іншыя.
У Віцебску выстава «Беларусь інтэлектуальная» будзе знаходзіцца тры дні. Сёння пазнаёміцца з ёй можна з 11.00 да 19.00, 4 сакавіка – з 10.00 да 19.00, 5 сакавіка – з 10.00 да 18.00. У перыяд правядзення выставы на адкрытай пляцоўцы побач з манежам таксама размесціцца экспазіцыя айчыннай тэхнікі вядучых вытворцаў – МТЗ, «Гомсельмаш», «Віцебскія пад'ёмнікі». Запланавана праца аб'ектаў грамадскага харчавання і гандлю.
"Віцебскія весці".