Аляксандр Субоцін ад імя кіраўніка дзяржавы павіншаваў маці, якая нарадзіла дзіця ў першыя хвіліны Новага года
Сярод трох немаўлят, якія нарадзіліся ў Беларусі ў першыя хвіліны 2024 года, разам з дзецьмі з Мінска і Мінскай вобласці быў і хлопчык, які з'явіўся на свет у Віцебскім абласным раддоме. Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін уручыў шчаслівай маме падарунак.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх маленькіх беларусаў, якія нарадзіліся ў навагоднюю ноч а 00.01, а паколькі іх было адразу трое, Прэзідэнт даручыў Аляксандру Субоціну ўручыць падарунак ад яго імя Алісе Калеснікавай, якая стала мамай у другі раз.
Шчаслівая віцяблянка расказала, што старэйшую дачку Элізу, якой ужо два гады, яна таксама радзіла ў гэтай жа ўстанове аховы здароўя. Сына пара Калеснікавых назвала Тэадорам, што азначае "Богам дадзены". Новы віцяблянін нарадзіўся сапраўдным волатам - малыш важыць крыху больш за 4 кг, а яго рост складае 56 см. На другім дзіцяці, па словах новаспечанай мамымы, яна спыняцца не збіраецца, бо важна працягнуць традыцыю шматдзетных сем'яў: у яе яшчэ пяць братоў і сясцёр, а ў бацькоў мужа ў сям'і было 10 дзяцей. Аліса Калеснікава прыехала разам з мужам-беларусам з Латвіі і ў будучыні плануе знайсці ў Віцебску працу па спецыяльнасці - па адукацыі яна архітэктар.
Маленькі Тэа паднёс бацькам сюрпрыз, бо нарадзіцца ён павінен быў у апошні дзень года, што сыходзіць, але вырашыў пачакаць і зрабіць мамез татам падарунак пад бой курантаў.
Віншуючы Алісу Калеснікаву са святамі, Аляксандр Субоцін адзначыў, што яна ўжо зрабіла вобласці важны падарунак - дала жыццё яшчэ аднаму віцябляніну, які са сваімі гераічнымі данымі стане сімвалам росту, працвітання і дабрабыту. "Гэта сціплая, але вельмі важная місія. Прэзідэнт папрасіў асабіста ўручыць вам ад яго імя падарунак і кветкі. Расціце, мацнейце, багацейце, і няхай у вас усё будзе добра", - пажадаў кіраўнік паўночнага рэгіёна.-0-

"БЕЛТА"