Аляксандр Субоцін азнаёміўся з ходам будаўніцтва важных аграрных аб'ектаў Аршанскага раёна

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Субоцін наведаў Аршанскі раён. Ён азнаёміўся з працай некаторых сельгаспрадпрыемстваў і ходам будаўніцтва важных аграрных аб'ектаў, якія рэалізуюцца ў рамках Указа №506 «Аб развіцці Аршанскага раёна».

У райвыканкаме, з удзелам намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзіміра Гракуна, адбылося ўшанаванне лепшых сельгасарганізацый вобласці па выніках 2019 года.

У рэспубліканскім спаборніцтве па дасягненні высокіх паказчыкаў у аграпрамысловай вытворчасці сярод сельскагаспадарчых арганізацый Віцебскай вобласці лепшым прызнаны ордэна Леніна сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Ларынаўка» Аршанскага раёна. За значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў калектыву аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Субоцін уручыў кіраўніку СПК «Ларынаўка» Аляксандру Кухценкову падзяку і падарункавы сертыфікат на трактар «Беларус 1221.2», пажадаў аграрыям новых перамог і дасягненняў.

Таксама былі ўзнагароджаны пераможцы рэспубліканскага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз да працы ў зімовых умовах і машынна-трактарных паркаў да палявых работ і на лепшую арганізацыю па ахове працы ў 2019 годзе. Імі сталі ААТ «Бегамльскае», Докшыцкага раёна, СУП «Цітова» Мёрскага раёна, ААТ «Пастаўскі малочны завод».

«Віцьбічы».