Аляксандр Субоцін азнаёміўся з будаўніцтвам новага корпуса Віцебскай абласной клінічнай бальніцы
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін азнаёміўся з будаўніцтвам новага корпуса Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.
Якія магчымасці адкрываюцца для рэгіёна з узвядзеннем гэтага ультрасучаснага аб'екта?
– Новы грандыёзны хірургічны корпус з'яўляецца пачаткам вялікай трансфармацыі. Плануецца з'яўленне медыцынскага кластара, і для гэтага ёсць усе ўмовы: побач з абласной бальніцай – клініка ВДМУ, сімуляцыйны цэнтр медыцынскага вучылішча. Таму бачым у будучыні тут не толькі лячэбны цэнтр, але і цэнтр навукі, – адзначыў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін у гутарцы з журналістамі. – Усяго будзе 19 чыстых аперацыйных з самым сучасным абсталяваннем, рэанімацыя на 30 ложкаў. Інавацыйным рашэннем стане ўніверсальны прыёмны пакой з палатамі, які зойме ўвесь першы паверх, дзе можна будзе аказваць аператыўную дапамогу, а затым на працягу 1 – 2 дзён знаходжання ў такой палаце выпісваць пацыента дадому. Гэта новыя падыходы.
Кіраўнік рэгіёна падкрэсліў, што асобнай падзякі вартыя будаўнікі: нягледзячы на надзвычайную занятасць на падрыхтоўцы гарадскіх аб'ектаў да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, яны ідуць з апярэджаннем графіка. Аб'ект узводзіцца за кошт сродкаў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы і рэспубліканскага бюджэту.
– Новы хірургічны корпус узводзіцца па даручэнні кіраўніка дзяржавы. Значыць, бальніцы быць ва ультрасучасным выглядзе. Гэта справа прынцыпу, – заключыў Аляксандр Субоцін.