Аляксандр Субоцін павіншаваў з святам Апошняга званка выпускнікоў сярэдняй школы №15 Віцебска імя М.Чуманіхінай
Штогод у канцы мая ў школах адзначаюць свята “Апошні званок”. Жыццё кожнага чалавека ўмоўна можна падзяліць на шэраг важных этапаў, вучоба ў школе – адзін з іх. Таму развітанне з установай адукацыі - асаблівы дзень для дзяцей, іх настаўнікаў і бацькоў. Аляксандр Субоцін паўдзельнічаў у “Апошнім званку” ва ўстанове адукацыі на ўскраіне Віцебска, якую сам калісьці скончыў.
Ён падзякаваў выкладчыкам за высокі прафесіяналізм і плённую дзейнасць на карысць Радзімы і ўдзячных вучняў. Выпускнікам пажадаў зразумець сваё прызначэнне, знайсці прымяненне талентам і здольнасцям, наладзіцца на складаны, але цікавы час навучання прафесіі.
Аляксандр Субоцін разам з іншымі ганаровымі гасцямі, педагогамі і дзецьмі даў старт новай для ўстановы адукацыі традыцыі - высадцы дрэў на Алеі выпускнікоў.