Аляксандр Субоцін прадставіў актыву рэгіёна свайго новага намесніка Вячаслава Дурнова

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін прадставіў актыву рэгіёна свайго новага намесніка Вячаслава Дурнова. Ён будзе курыраваць сацыяльную сферу, паведамляе тэлеграм-канал "Віцебская вобласць. Афіцыйна".

Раней Вячаслаў Віктаравіч займаў пасаду першага намесніка міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Вячаслаў Віктаравіч нарадзіўся ў 1967 годзе ў в.Востраўшчына Полацкага раёна. Працаваў на вытворчым аб'яднанні "Палімір", узначальваў спецыялізаваную дзіцяча-юнацкую спартыўную школу алімпійскага рэзерву па водналыжным спорце ім.Н.Л.Генова, аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму Наваполацкага гарвыканкама, займаў пасаду намесніка старшыні Наваполацкага гарвыканкама, затым – старшыні Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў.


Мае ганаровае званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь" (2000 г.).

"Віцебскія весці".