Аляксандр Субоцін прадставіў актыву Расонскага райвыканкама новага старшыню Аляксея Гарбуля

Александр Субботин представил активу Россонского райисполкома нового председателя Алексея Гарбуля

  
Напярэдадні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў яго прызначэнне. – Глабальная задача адна: каб раён загучаў па-іншаму – стаў больш паспяховым і паказальным не толькі ў вобласці, але і краіне. Патэнцыял ёсць. Расонскі раён – адно з самых некранутых і прыгожых месцаў на Віцебшчыне і ў Беларусі. Таму трэба рабіць акцэнт на развіццё турызму – паляўнічага, гістарычнага. Развіваць санаторна-курортны напрамак, – падкрэсліў Аляксандр Субоцін.



Таксама, па словах кіраўніка вобласці, трэба развіваць і падтрымліваць тое, што ёсць, у прыватнасці аграрны сектар. Ён выказаў упэўненасць, што новы старшыня райвыканкама хутка ўвойдзе ў курс справы, уздыхне ў раён новае жыццё, зробіць яго прывабным, асабліва для моладзі.