Аляксандр Субоцін прыняў удзел у маштабнай трэніроўцы па рэсурсным забеспячэнні падраздзяленняў Наваполацкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях

Александр Субботин принял участие в масштабной тренировке по ресурсному обеспечению подразделений Новополоцкого городского отдела по чрезвычайным ситуациям
На працягу двух дзён ратавальнікі Наваполацка, разам з іншымі службамі горада правяралі рэальнае выкананне запланаваных мерапрыемстваў. У фінальным этапе трэніроўкі акрамя кіраўніка Віцебскай вобласці прынялі ўдзел намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Ігар Балотаў, прадстаўнікі мясцовай улады, а таксама работнікі МНС з розных куткоў Беларусі.

У Наваполацку адпрацоўваліся пытанні забеспячэння падраздзялення харчаваннем, гаруча-змазачнымі матэрыяламі, прадастаўлення аўтамабільна-дарожнай і будаўнічай тэхнікі, выдзяленне ўстановамі аховы здароўя спецыялізаваных бальнічных ложкаў і інш.



– Мы бачым, што адбываецца вакол нас, і рыхтуемся да мінімізацыі наступстваў чаго б то ні было. Акрамя таго, прырода часта правярае нас на трываласць, здараюцца пажары, падтапленні, а для таго, каб хутка справіцца з надзвычайнымі сітуацыямі, кожны павінен ведаць алгарытм дзеянняў, таму такія трэніроўкі вельмі важныя, – адзначыў Аляксандр Субоцін.

Пасля тэарэтычнай часткі мерапрыемства адбылася дэманстрацыя гатоўнасці сіл і сродкаў органаў рэсурснага забеспячэння і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях на васьмі ўчастках палявога лагера. Так, удзельнікі трэніроўкі ўбачылі арганізацыю палявой пакоя захоўвання зброі, медпункта, пункта харчавання, а таксама як праходзіць перадача інфармацыі з выкарыстаннем перасоўнага вузла сувязі, запраўка гаруча-змазачнымі матэрыяламі транспартных сродкаў і ёмістасцяў і інш.

– Ёсць асобныя моманты, над якімі яшчэ трэба будзе папрацаваць, мы прызначылі пэўныя тэрміны іх выканання і праверкі, - падкрэсліў Ігар Балотаў. – Дадзеная праца ажыццяўляецца на пастаяннай аснове, пасля правядзення трэніроўкі ў Наваполацку падобныя мерапрыемствы будуць праводзіцца ў кожным раёне нашай краіны.

Ігар Балотаў адзначыў, што ўсе пастаўленыя мэты і задачы трэніроўкі былі выкананы. Ён упэўнены, што наваполацкім ратавальнікам усё па плячы, і бяспека горада забяспечана.

"ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"