Аляксандр Субоцін правёў прамую тэлефонную лінію
Добраўпарадкаванне, праблемы ЖКГ, мадэрнізацыя камунікацый і інфраструктуры, бяспека дарожнага руху. Адпаведныя даручэнні па ўзнімаемых пытаннях ужо дадзены, сітуацыя на кантролі.
Жыхарка аграгарадка Гомель Полацкага раёна расказала, што ў населеным пункце ідзе замена агароджаў. 20 метраў агульнага плота абяцалі замяніць на новы з шумаізаляцыйнымі панэлямі. Работы ідуць, але жанчыне параілі патэлефанаваць губернатару, каб працэс дакладна быў пад кантролем.
Ідзе паэтапная рэканструкцыя трасы, праз месяц будзе гатова агароджа.
Жыхар пасёлка Копысь дазваніўся да губернатара, каб сказаць «дзякуй». Ён расказаў, што землякі зрэдку злоўжываюць зваротамі ў розныя інстанцыі. У той час як на сваім участку не заўсёды могуць навесці парадак і траву пакасіць.
- Перабор са скаржнікамі. Усе службы працуюць на выдатна, парадак у пасёлку, у крамах усё ёсць, напрыклад, да вузкага спецыяліста трапіць не праблема, калі неабходна, то па заяўцы медыкі прыязджаюць і абследуюць, і лячэнне прызначаць. Дзякуй і старшыні райвыканкама, і Вам Аляксандр Міхайлавіч!