Аляксандр Субоцін: Раство Хрыстова – свята міру, якое пачынаецца ў душы кожнага з нас

Солнечным марозным днём сустракае Віцебск Раство Хрыстова. Кіраўніцтва вобласці і горада прыйшлі ў Свята-Успенскі кафедральны сабор падзяліць светлае свята з праваслаўнымі вернікамі. Святочную малебен узначаліў архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, які здзейсніў набажэнства сумесна з епіскапам Друцкім Яўсевіем. 

Перад пачаткам ранішняга набажэнства было зачытанае Ражствоўскае пасланне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Кіраўнік Віцебскай епархіі, віншуючы прыхаджан са светлым святам Раства Хрыстова, падкрэсліў, што важна захаваць радасць, якую мы духоўна адчуваем у сэрцы.

– Трэба даражыць часам і накіроўваць яго па правільным – духоўным шляху. Праз веру, якую трэба берагчы, – сказаў архіепіскап.

Ён таксама адзначыў, што царква заўсёды адчувае моцную падтрымку дзяржавы і стараецца падставіць плячо, як у пачынаннях свецкіх уладаў, так і ў выхаванні падрастаючага пакалення.

 


 Аляксандр Субоцін, звяртаючыся да вернікаў, пажадаў, каб у дамах у жыхароў Віцебшчыны заўсёды панаваў лад і мір.

– У нас спакойна, мірна, людзі ўсміхаюцца на вуліцы. Астатняе ўсё прыкладзецца. Шмат што залежыць ад нас саміх, не толькі малыя справы, але і глабальныя, у тым ліку і мір ва ўсім свеце. Калі кожны будзе гэтага хацець – усё складзецца ў адну вялікую перамогу. Раство – светлае і благаслаўлёнае свята, сёння нават сонца выглянула пасля пахмурных дзён – нібы прырода радуецца. Гэты святло павінны выпраменьваць і нашы сэрцы. Галоўнае пажаданне – дабрыні адзін да аднаго, навакольных, а таксама – цярпення. Тады мы можам выканаць любую задачу, якая не камусьці патрэбна, а нам. Каб лепш было ў сваім доме, горадзе, краіне, свеце, – адзначыў старшыня аблвыканкама і дадаў, што раней, у савецкі перыяд, галоўным святам быў Новы год, а ў апошнія гады многія больш шануюць Раство Хрыстова.

Аляксандр Субоцін таксама распавёў пра тое, што святкуе Раство ў крузе сям'і, за вялікім сталом.

Фота Дзмітрыя Восіпава.