Аляксандр Субоцін разам з рабочай групай кантралюе ход будаўнічых і рамонтных работ па падрыхтоўцы Віцебска да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Першая лакацыя - пляцоўка каля Летняга амфітэатра.
Сярод першых убачылі пераўтвораную Канцэртную залу "Віцебск" і даведаліся пра "фішкі", якімі будуць здзіўляць гасцей Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Будзе нават інтэрактыўны дырыжор.
Рабочая група на чале з губернатарам Аляксандрам Субоціным правяла маніторынг гатоўнасці да Форуму гасцініцы "Віцебск".
Таксама кіраўнік вобласці азнаёміўся з ходам рамонтных работ на Плошчы Перамогі.
- Кожны тыдзень, а бывае і часцей, мы маніторым гатоўнасць аб'ектаў Віцебска да Форуму рэгіёнаў. Рухаемся да завяршэння ўсіх відаў работ сямімільнымі крокамі. Ужо амаль на ўсіх аб'ектах пачынаецца адмыванне ад будаўнічага пяску і пылу, - адзначыў Аляксандр Субоцін. - Усе аб'екты будуюцца з апярэджаннем графіка. Дзесьці было запланавана год будаўніцтва, дзесьці паўтара, два. А мы спрабуем гэтыя тэрміны сціснуць да Форуму рэгіёнаў. Некаторыя аб'екты за тры-чатыры месяцы, як Амфітэатр, КСК. Гэта сведчыць пра тое, што мы можам і ўмеем, калі трэба. Калі трэба, то віцябляне могуць усё!