Аляксандр Субоцін уручыў мэдалі «За бездакорную службу»

Александр Субботин вручил медали «За безупречную службу»
Сёння з рук старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна ва ўрачыстай абстаноўцы пасведчанні атрымалі тыя, хто днямі быў прызначаны на новыя пасады. Гэта старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Юрый Выжыкоўскі, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Яўген Карасцік і начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Дзяніс Фацееў.


Таксама Аляксандр Субоцін уручыў медалі «За бездакорную службу» III ступені. За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў іх удастоены:

  • кіраўнік справамі Віцебскага райвыканкама Жанна Ганчарова,
  • начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама Юрый Дзядзёла,
  • намеснік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска Алена Шарай,
  • начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама Ілона Шульга,
  • начальнік фінансавага аддзела Лёзненскага райвыканкама Ніна Якімуш.

Віншуем!