Аляксандр Субоцін уручыў Ганаровыя граматы аблвыканкама за высокія дасягненні ў развіцці эканомікі вобласці

Александр Субботин вручил Почетные грамоты облисполкома за высокие достижения в развитии экономики области
Аляксандр Субоцін уручыў Ганаровыя граматы аблвыканкама за высокія дасягненні ў развіцці галін эканомікі Віцебскай вобласці і прыцягненне інвестыцый. Таксама ўзнагароджаны маладыя навукоўцы.

Іх удастоены: філіял «Сельскагаспадарчая вытворчасць «Мазалавагаз» – за ўкараненне інавацыйных тэхналогій у аграпрамысловым комплексе; прыватнае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Вітбудтэхмаш» – за ўкараненне інавацыйных тэхналогій і абсталявання ў вытворчасць сучасных імпартазамяшчальных відаў прадукцыі; таварыства з абмежаванай адказнасцю «Вытворчае аб’яднанне «Энергакамплект» – за ўкараненне інавацыйных тэхналогій у вытворчасць сучасных імпартазамяшчальных відаў прадукцыі; таварыства з абмежаванай адказнасцю «Арганічныя прадукты» – за прыцягненне інвестыцый і ўкараненне інавацыйных тэхналогій у аграпрамысловым комплексе; Віцебскае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Віцебскэнерга» – за ўкараненне інавацыйных тэхналогій у сферы энерг- і рэсурсазберажэння.

Пераможцамі штогадовага абласнога конкурсу сярод маладых вучоных за даследаванні, выкананыя ў 2022 годзе, прызнаны: па конкурсным раздзеле «Фундаментальныя даследаванні»: Юлія Вайлунова – дацэнт, кандыдат эканамічных навук установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» за працу «Фарміраванне кластарных структур як інструмента стымулявання малога і сярэдняга прадпрымальніцтва для напераджальнага развіцця Віцебскага рэгіёна»; Таісія Лепцева – асістэнт кафедры клінічнай мікрабіялогіі установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт» за працу «Узаемадзеянне фактараў сістэмы імунітэту з кампанентамі біяплёнкі»; Кацярына Волкава – аспірант кафедры матэматыкі установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава» за працу «Радыкалы і радыкальныя класы, якія вызначаюцца разбіццямі мностваў простых лікаў». Па конкурсным раздзеле «Прыкладныя даследаванні і распрацоўкі»: – Дзяніс Жураў – дацэнт кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі, кандыдат ветэрынарных навук установы адукацыі «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» за працу «Патамарфалогія і дыферэнцыяльная дыягностыка хвароб птушак віруснай і незаразной этыялогіі»; Анастасія Радзюк – асістэнт, кандыдат тэхнічных навук установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» за працу «Распрацоўка тэхналогій атрымання новых матэрыялаў з выкарыстаннем адходаў прадпрыемстваў Віцебскага рэгіёна»; Марыя Дзямідава – асістэнт кафедры эканамічнай тэорыі і маркетынгу установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» за працу «Асартымент нанавалакністых матэрыялаў для выкарыстання ў медыцыне і касметалогіі»; Сяргей Ягораў

– дацэнт, кандыдат медыцынскіх навук установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт» за працу «Распрацоўка і ўкараненне ў клінічную практыку малекулярна-генетычных метадаў дыягностыкі інфекцыйных і анкалагічных захворванняў, а таксама хуткага выяўлення ўстойлівасці ўзбуджальнікаў».

"Віцебскія весці".