Аляксандр Субоцін сустрэўся з губернатарам Смаленскай вобласці Васілём Анохіным
Смаленская вобласць уваходзіць у пяцёрку асноўных партнёраў Рэспублікі Беларусь і Віцебскай вобласці па экспарце, бо з'яўляецца размеркавальным цэнтрам больш чым 300 груп тавараў, якія ў далейшым вывозяцца ў рэгіёны Расіі.
Дзейнічае шырокая сетка дылераў найбуйнейшых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці. У экспартных пастаўках у Смаленск высокую долю займаюць сыравінныя тавары (мяса ялавічыны, лён-сырэц, трыкатажнае палатно, поліэтылен).
Тэлеграм-канал "Віцебская вобласць. Афіцыйна"