Аляксандр Субоцін сустрэўся з калектывам ААТ «Нафтан», студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім саставам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
У рамках візіту ў Наваполацк кіраўнік вобласці пагутарыў з працоўным калектывам прадпрыемства аб маючым адбыцца адзіным дні галасавання, асаблівасцях цяперашняй выбарчай кампаніі.
У Полацкім дзяржуніверсітэце кіраўнік вобласці агледзеў ваенна-патрыятычную экспазіцыю, прысвечаную Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь, 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. Прыняў удзел у акцыі БРСМ – маладзёжным інфармацыйна-патрыятычным праекце «Паштоўка.БЕЛ» у рамках грамадзянска-патрыятычнага марафону «Адзіны».
На дыялогавай пляцоўцы, прысвечанай электаральнай кампаніі, з удзелам адміністрацыі і прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта, студэнтаў, Аляксандр Субоцін адказаў на пытанні аўдыторыі, у тым ліку маладых людзей, многія з якіх пойдуць галасаваць упершыню.