Аляксандр Субоцін: "Ахова здароўя Віцебскай вобласці ўпэўнена ідзе наперад"
– Гэта выдатны падарунак напярэдадні прафесійнага свята медыцынскіх работнікаў, – адзначыў Аляксандр Субоцін. – Важнасць падзеі ў тым, што ў нас з'явілася магчымасць ажыццяўляць больш высокатэхналагічных аперацый у рэгіёне – іх колькасць павялічыцца ў паўтара раза. Павысіцца хуткасць аказання дапамогі, з'явіцца больш магчымасцей прадухіляць узнікненне інваліднасцей і смяротных зыходаў. Медыцынскі сектар Віцебскай вобласці ўпэўнена ідзе наперад, паляпшаючыся, набываючы новае перадавое абсталяванне.
Мэтанакіраваная праца па паляпшэнні, удасканаленні матэрыяльна-тэхнічнай базе аховы здароўя вядзецца пастаянна, адзначыў старшыня аблвыканкама. У раёнах вобласці адкрываюцца абноўленыя стаматалагічныя кабінеты, дааснашчаюцца сучасным абсталяваннем ЛОР-кабінеты, абнаўляецца парк аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі. Праца ў гэтым напрамку ідзе сістэмна.