Аляксандр Церахоў лічыць, што шматкватэрныя дамы трэба будаваць без смеццеправодаў

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахоў арыентуе будаўнікоў на ўзвядзенне шматкватэрных дамоў без смеццеправодаў. Пра гэта гаварылася на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама па пытаннях жыллёвага будаўніцтва і павышэнню эфектыўнасці работы прадпрыемстваў будаўнічай галіны.

Аляксандр Церахоў распавёў, што ў краіне цяпер актыўна вядуцца работы па развіцці сістэмы раздзельнага збору адходаў. У той жа час старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама Ігар Ісачанка адзначыў, што, згодна з вынікамі маніторынгаў, грамадзяне пакуль не гатовыя адмовіцца ад смеццеправодаў і ўзвядзенне дамоў без гэтых традыцыйных збудаванняў выкліча скаргі і нараканні жыльцоў. Таму праекты жылых дамоў, якія будуюцца і плануюцца да ўзвядзення ў Віцебску і вобласці, маюць смеццеправоды. У сваю чаргу, міністр ЖКГ акцэнтаваў увагу на тым, што з людзьмі трэба весці тлумачальную работу. \"Адмова ад смеццеправодаў і раздзельны збор другасных рэсурсаў - гэта зняцце кошту тарыфаў на вываз і ўтылізацыю адходаў\", - растлумачыў Аляксандр Церахоў. 

Акрамя таго, на пасяджэнні старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў абазначыў асноўную задачу рэгіёна ў будаўнічай галіне, адзначыўшы, што галоўнае цяпер - захаваць будаўнічую індустрыю, не страціць высокакваліфікаваных рабочых, высокакласных спецыялістаў і тэхніку. За першае паўгоддзе 2016 года за кошт усіх крыніц фінансавання ў вобласці ўведзена ў эксплуатацыю 166,1 тыс. кв.м агульнай плошчы жылых дамоў, або 57,7% ад гадавога задання, устаноўленага пастановай Саўміна ў аб'ёме 288 тыс. кв.м.

Алена Ціханава - БЕЛТА.