Аляксандр Ціхановіч адзначае юбілей напружанай працай на "Славянскім базары"
13 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Аляксандр Ціхановіч адзначае сваё 60-годдзе працай на "Славянскім базары". Прымаючы віншаванні ад карэспандэнта БЕЛТА, юбіляр падзяліўся творчымі планамі і расказаў, як будзе адзначаць дзень нараджэння.
Пачынаецца напружаная праца ў складзе міжнароднага журы конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2012". Нягледзячы на тое, што першым конкурсным днём лічыцца 14 ліпеня, маладыя выканаўцы ўжо сёння зладзілі канцэрт-прэзентацыю, на якім прысутнічалі члены журы.
У Дзень Беларусі, які пройдзе 14 ліпеня, народныя артысты Беларусі Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская выступяць у гала-канцэрце майстроў мастацтваў. На закрыцці фестывалю, 18 ліпеня, дуэт зноў парадуе гледачоў сваім майстэрствам.
Нягледзячы на такі напружаны фестывальны графік, дзень нараджэння Аляксандр Ціхановіч адзначыць у крузе сяброў. Як пажартаваў артыст, зладзіць вечарыну для ўсіх членаў журы. -0-