Аляксандр Хрыстафораў правёў «прамую лінію» з жыхарамі Віцебскай вобласці па пытаннях працоўнага заканадаўства

Александр Христофоров провёл «прямую линию» с жителями Витебской области по вопросам трудового законодательства
«Прамую лінію» па пытаннях працоўнага заканадаўства правёў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Аляксандр Хрыстафораў.

Маеце права

«На якіх умовах устанаўліваецца выпрабавальны тэрмін пры прыёме на працу?»

Марыя, Віцебскі раён.

– Устанаўленне папярэдняга выпрабавання пры прыёме на працу дапускаецца толькі па пагадненні бакоў, усе ўмовы павінны быць адлюстраваны ў працоўным дагаворы і загадзе аб прыёме на працу. Пры адмове суіскальніка ад працы на такіх умовах наймальнік мае права заключыць з ім працоўны дагавор без выпрабавальнага тэрміну альбо адмовіць у працаўладкаванні. Тэрмін папярэдняга выпрабавання не павінен перавышаць трох месяцаў, не лічачы перыяд часовай непрацаздольнасці і іншых перыядаў, калі работнік адсутнічаў на працы.

Працоўным кодэксам замацаваны катэгорыі работнікаў, якім выпрабавальны тэрмін не ўстанаўліваецца. Гэта непаўналетнія, маладыя рабочыя (служачыя), якія атрымалі прафесійна-тэхнічную адукацыю, маладыя спецыялісты, інваліды, часовыя і сезонныя работнікі, пры пераводзе на працу ў іншую мясцовасць альбо да іншага наймальніка, пры прыёме на працу па конкурсе, па выніках выбараў, у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

«Я зарэгістраваны як беспрацоўны. Ці могуць мяне накіраваць на навучанне? Ці выплачваецца пры гэтым стыпендыя і колькі?»

Канстанцін, Віцебск.

– На навучанне могуць быць накіраваны беспрацоўныя альбо грамадзяне, якія ажыццяўляюць догляд за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў (акрамя тых, хто знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў), зарэгістраваныя ў службе занятасці, у выпадках, калі немагчыма падабраць прыдатную працу па спецыяльнасці або ў адпаведнасці з кваліфікацыяй, а таксама калі ўзніклі медыцынскія супрацьпаказанні да яе выканання.

Стыпендыя прызначаецца з першага дня навучання. Разлічваецца ў кожным выпадку індывідуальна, але не менш за паўтары велічыні мінімальнага дапаможніку па беспрацоўі для дадзенага беспрацоўнага і не больш за тры базавыя велічыні.

Акрамя таго, калі прафесійнае навучанне праходзіць па-за межамі месца жыхарства беспрацоўнага, яму кампенсуюцца расходы на праезд. Таксама ў перыяд навучання грамадзянам можа штомесяц аказвацца матэрыяльная дапамога.

Хочацца адзначыць, што навучэнцы па накіраванні службы занятасці могуць сумяшчаць час, вольны ад заняткаў, з працаўладкаваннем на некваліфікаваную працу, а таксама на часовую працу па прафесіі (спецыяльнасці), па якой яны праходзяць навучанне. Але пра гэта трэба загадзя паведаміць органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

«Ці можа служба занятасці дапамагчы ў працаўладкаванні чалавеку з інваліднасцю?»

Андрэй, Паставы.

– Дзяржавай устанаўліваецца наймальнікам усіх форм уласнасці заданне (бронь) па працаўладкаванні інвалідаў. Для азнаямлення з пералікам вакансій, наяўных на прадпрыемствах, атрымання дапамогі ў працаўладкаванні або прафесійнай падрыхтоўцы беспрацоўныя людзі з інваліднасцю, якія жадаюць працаваць і маюць адпаведныя паказанні да працы на падставе індывідуальнай праграмы рэабілітацыі, сфарміраванай МРЭК, могуць звярнуцца ў упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкамаў.

«Выхоўваю дзіця-інваліда 16 гадоў, яна паступіла ў ліцэй у Мінску, там жа будзе і пражываць. Ці маю я права на прадастаўленне вольнага ад працы дня на тыдзень, пражываючы ў Віцебску?»

Надзея, Віцебск.

– Адной з умоў прадастаўлення бацьку вольнага дня на тыдзень з'яўляецца выхаванне ў сям'і дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў альбо траіх і больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. Інструкцыяй не прадугледжана ўмова абавязковага пражывання дзяцей у сям'і. Гэта значыць, што вы маеце права на прадастаўленне аднаго вольнага ад працы дня на тыдзень, для гэтага можаце звярнуцца з адпаведным заяўленнем да наймальніка.

Скасаваць кантракт

«У якіх выпадках наймальнік можа звольніць маладога спецыяліста, які не адпрацаваў устаноўлены тэрмін па размеркаванні?»

Ілья, Віцебск.

– Звольнiць маладога спецыяліста можна толькi ў некалькiх выпадках. Калi ён пераходзiць на выбарную пасаду, калi ўстанова адукацыi прыняла рашэнне аб яго пераразмеркаваннi або аб выдачы яму даведкi аб самастойным працаўладкаваннi, калi заклiчаны на дзённую форму навучання ва ўстанову адукацыi больш высокага ўзроўню (ступенi), калi наймальнiк парушыў заканадаўства аб працы, калектыўны дагавор, працоўны дагавор. Па iнiцыятыве наймальнiка малады спецыяліст можа быць звольнены ў выпадку лiквiдацыi арганiзацыi, скарачэння штатнага складу, неадпаведнасцi займаемай пасадзе або выконваемай працы з-за недастатковай квалiфiкацыi, неявкi на працу больш чым 4 месяцы запар з-за часовай нетрудаздольнасцi (не лiчачы адпачынку па цяжарнасцi i родах), а таксама па абставiнах, не залежачых ад волi бакоў.

«Ці можа працуючы па кантракце звольніцца да заканчэння яго тэрміну дзеяння, у якім парадку?»

Анастасія, Аршанскі раён.

– Кантракт (тэрміновы працоўны дагавор) можа быць спынены ў любы час па пагадненні бакоў па ініцыятыве работніка або наймальніка. Калі бакі дамовіліся аб спыненні працоўных адносін з пэўнай даты, то адмовіцца ад звальнення і адклікаць сваю заяву работнік можа таксама толькі па дамоўленасці з наймальнікам.

Кантракт таксама можа быць скасаваны датэрмінова па патрабаванні работніка ў выпадку яго хваробы або інваліднасці, якія перашкаджаюць выкананню работы па кантракце (на падставе медыцынскага заключэння), парушэння наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнага або працоўнага дагавора і па іншых уважлівых прычынах.

Факт парушэння наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнага або працоўнага дагавора ўстанаўліваецца Дэпартаментам дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь або судом. Калі кантракт скасоўваецца па гэтай прычыне, то наймальнік абавязаны выплаціць работніку выхаднае дапаможнік у памеры трох сярэднямесячных заробкаў.

Да іншых паважлівых прычын, пры наступленні якіх можа быць скасаваны кантракт, адносяцца, напрыклад, выхад на пенсію, пераезд у іншую мясцовасць на пастаяннае месца жыхарства і іншыя прычыны, якія перашкаджаюць або ўскладняюць выкананне працы па працоўным кантракце. Паважлівасць падставы ў кожным канкрэтным выпадку ацэньвае наймальнік.

Да прыняцця наймальнікам рашэння аб скасаванні кантракту супрацоўнік не мае права спыніць працу, паколькі можа быць звольнены па іншых падставах, напрыклад, за прагул.

«Калі наймальнік павінен паведаміць работніка аб скасаванні кантракту, і якую адказнасць ён нясе, калі не зрабіў гэтага своечасова?»

Віктар, Лепель.

– Кожны з бакоў не пазней чым за адзін месяц да заканчэння тэрміну дзеяння кантракту абавязаны ў пісьмовай форме папярэдзіць іншы бок аб рашэнні працягнуць або спыніць працоўныя адносіны.

Невыкананне наймальнікам гэтай умовы можа прызнавацца судом як парушэнне ўстаноўленага парадку звальнення работніка. Аднак гэта не цягне за сабой аднаўленне работніка на пасадзе, але можа з'яўляцца падставай для вынясення судом рашэння аб кампенсацыі маральнай шкоды, калі патрабаванне аб гэтым будзе заяўлена.

«Работник быў заключаны пад варту. Праз паўгода ў верасні па прыгаворы суда яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі. Якой датай звольніць?»

Наталля Віктараўна, Віцебск.

– Датай спынення працоўнага дагавора з работнікам будзе дата ўступлення ў законную сілу прыгавору суда.

Выплаціць своечасова

«Якім чынам правесці выплату заработнай платы, налічанай работніку прадпрыемства, які памёр да яе атрымання?»

Ірына Васільеўна, Полацк.

– Смерць работніка з’яўляецца падставай для спынення працоўнага дагавора па абставінах, якія не залежаць ад волі бакоў. Усе выплаты (акрамя тых, што вызначаюцца па выніках працы за месяц або іншы справаздачны перыяд), не атрыманыя да дня смерці работніка, ажыццяўляюцца членам яго сям’і або асобам, якія знаходзіліся на яго ўтрыманні на дзень яго смерці, не пазней за сем каляндарных дзён з дня падачы наймальніку адпаведных дакументаў.

«Я звольніўся 26 жніўня, атрымаў разлік у дзень звальнення, а прэмію выплацілі толькі ў верасні. Ці з’яўляецца гэта парушэннем?»

Аляксандр, Віцебск.

– Выплаты, памер якіх вызначаецца па выніках працы за месяц або іншы справаздачны перыяд, ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым лакальнымі прававымі актамі, не пазней дня выплаты заработнай платы за справаздачны перыяд работнікам арганізацыі. Такім чынам, калі ў арганізацыі прадугледжана ажыццяўляць разлік і размеркаванне прэміі па выніках месяца, то выплата вам прэміі ў верасні не супярэчыць заканадаўству.

"Віцебскія весці".