Аляксей Героеў: «За час падрыхтоўкі паспелі зрабіць усё, каб пагрузіць горад у атмасферу свята»
Старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Героеў:
Віцебск – сёмы горад на карце «Марафону адзінства». Мы рады прымаць гэтую эстафету адзінства. За час падрыхтоўкі паспелі зрабіць усё, каб пагрузіць горад у атмасферу свята. Мерапрыемствы пройдуць на самых розных лакацыях, уключаючы вядучыя прадпрыемствы рэгіёну. Сярод іх – «Палімерканструкцыя», «Віцебскі футравы камбінат», «Энергакамплект» і іншыя.
Таксама Аляксей Героеў распавёў, што для яго значыць сіла адзінства.
- Мы ўмеем не толькі добра працаваць, але і добра адпачываць. Усё, што мы робім, мы робім разам. Мы разам радуемся, праводзім мерапрыемствы, працуем. У гэтым наша сіла, – адзначыў старшыня гарвыканкама.