Аліна Талай стала сярэбраным прызерам чэмпіянату Еўропы ў бегу на 100 м з бар'ерамі
Беларуска Аліна Талай стала сярэбраным прызерам чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў бегу на 100 м з бар'ерамі.
Адзін з лідараў зборнай Беларусі, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2015 года на дыстанцыі 100 м з бар'ерамі, была ў ліку фаварытаў на турніры ў Амстэрдаме. У паўфінале яна змагла паказаць лепшы час сярод усіх стартаваўшых - 12,76 сек. Аднак у фінале на самым фінішы саступіла немцы Сіндзі Роледер. Час беларускі - 12,68 сек. У той час як спартсменка з Германіі прабегла 100 м з бар'ерамі за 12,62 сек. Бронзавым прызёрам стала брытанка Тыфані Портэр - 12,76 сек. Дзве іншыя беларускія спрынтаркі, якія выступалі ў паўфінале, у васьмёрку наймацнейшых не трапілі. Кацярына Паплаўская паказала трынаццаты вынік - 13,04 сек. Эльвіра Герман заняла 16-е месца - 13,18 сек. У штурханні ядра сярод жанчын першынствавала немка Крысціна Шваніц - 20 м 17 см. Лепшай з беларусак стала Юлія Леанцюк, якая размясцілася ў выніковым пратаколе на чацвёртым месцы -18 м 20 см. Алена Дубіцкая завяршыла выступленне на шостым месцы - 18 м 03 см. У трэці дзень чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы беларускія заўзятары пільна будуць сачыць за кваліфікацыяй у кіданні молата ў мужчын, у якім выступіць адзін з лідараў зборнай Іван Ціхан.