Алея бацькоў у Першамайскім раёне Віцебска папоўнілася пяццю новымі дрэўцамі ў гонар народжаных у Дзень маці дзяцей
– Нараджэнне дзіцяці для кожнай сям'і гэта асаблівая падзея і шчасце на ўсё жыццё, – падкрэсліў Дзмітрый Дземідаў. – Вельмі сімвалічна, што сёння мы віншуем маладых мам, якія сталі насіць гэты ганаровы статус у Дзень Маці. Гэта адно з самых душэўных, самых цёплых святаў у нашай краіне, калі ёсць магчымасць выказаць пачуцці ўдзячнасці сваім маці, падзякаваць нашым жонкам, якія падарылі нам дзяцей.
Маладым сем'ям ад «Белай Русі» ў гэты дзень былі ўручаны сертыфікаты на набыццё тавараў, букеты кветак, сродкі па доглядзе і сімвалічны «буслік», які, як вядома, прыносіць у дом шчасце мець дзіця. Дарэчы, вяртацца ў радзільны дом за новым папаўненнем сямейства таксама пажадалі маладым бацькам.
– Падтрымка мацярынства і дзяцінства – адна з асноўных задач нашай дзяржавы. Уручаючы падарункі ад арганізацыі «Белая Русь», мы тым самым звяртаем увагу на тое, што неабходна захоўваць традыцыйныя каштоўнасці нашай сям'і і супрацьстаяць таму мэтанакіраванаму ціску, які ажыццяўляецца з боку калектыўнага Захаду па ўкараненні дэструктыўных традыцый тыпу чайлдфры, позняе ўступленне ў шлюб і гэтак далей, – акцэнтаваў Дзмітрый Дземідаў. – Гэтая тэма, ад якой залежыць дэмаграфічная, нацыянальная бяспека нашай краіны. Таму так важна захоўваць нашы сем'і, нашы традыцыі і рабіць усё, каб нашы дзеці раслі ў поўных сем'ях у атмасферы любові, клопату, былі заўсёды акружаны ўвагай, а бацькі ўсведамлялі ўласную адказнасць за лёс сваіх дзяцей.
Традыцыя садзіць дрэвы ў Дзень бацькі была ініцыявана Першамайскай раённай арганізацыяй РГА «Белая Русь» у 2022 годзе, калі ў Беларусі ўпершыню адзначалі Дзень бацькі. Спачатку саджанцы былі пасаджаны членамі арганізацыі – бацькамі сем'яў, затым традыцыю сталі працягваць бацькі дзяцей, народжаных падчас Тыдня бацькоўскай любові ў гэтай установе аховы здароўя.
Пасля ўрачыстасці ў раддоме была перарэзана чырвоная стужка – адкрыта імянная шыльда алеі, на якой высаджаны пяць маладых туй.