Алея Славы з тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны з'явілася ў Віцебску
3 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Алея Славы з тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны з'явілася ў Віцебску, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па справах моладзі і абаронна-мабілізацыйнай працы Віцебскага гарвыканкама Аляксандр Сідарэнка.
Алея Славы размешчана справа ад манумента ў гонар воінаў Савецкай Арміі, партызан і падпольшчыкаў і ўваходзіць у ансамбль парку Пераможцаў. Замест дрэў яе галоўным упрыгожаннем з'яўляецца тэхніка і баявыя прылады часоў Вялікай Айчыннай вайны: гаўбіца, мінамётныя і зенітныя артылерыйскія прылады, танк Т-34, самаходная ўстаноўка СУ-100. Усяго ў экспазіцыі пад адкрытым небам прадстаўлена 13 экспанатаў, сабраных з усіх рэгіёнаў краіны. Іх пошук вёўся з 2009 года.
Адзначаючы каштоўнасць прадстаўленых прылад, Аляксандр Сідарэнка падкрэсліў, што кожная з іх разам з байцамі прайшла ўсе гады вайны і мае сваю цікавую гісторыю. Так, напрыклад, знакаміты Т-34 узору 1940 года прыехаў у Віцебск з Лепельскага раёна, дзе ў 1990 годзе быў усталяваны ў пасёлку Заслонава на тэрыторыі вайсковай часці ў гонар воінаў-танкістаў, якія загінулі ў гады вайны. Інфармацыя з найбольш яркімі момантамі біяграфій і тэхнічнымі характарыстыкамі ўсіх "жалезных ветэранаў" будзе размешчана на таблічках каля кожнага экспаната.
Экспазіцыя будзе дзейнічаць на пастаяннай аснове. Яе ўрачыстае адкрыццё прымеркавана да адкрыцця абноўленай плошчы Перамогі, якое адбудзецца напярэдадні 9 Мая.-0-