Алея Славы ў Віцебску да дня нараджэння горада папоўніцца новай тэхнікай

7 чэрвеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Алея Славы на плошчы Перамогі ў Віцебску да дня нараджэння горада, які будуць адзначаць 25 чэрвеня, папоўніцца новай тэхнікай, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па справах моладзі і абаронна-мабілізацыйнай працы Віцебскага гарвыканкама Аляксандр Сідарэнка. Да трынаццаці ўжо наяўных адзінак тэхнікі і прылад часоў Вялікай Айчыннай вайны на працягу найбліжэйшага тыдня будуць устаноўлены верталёты МІ-2, МІ-8, МІ-24, самалёт МІГ-17 і чатыры сучасныя бронетранспарцёры. Два лятальныя апараты ўжо занялі свае ганаровыя месцы. Першымі экспанатамі алеі Славы, якая адкрылася напярэдадні Дня Перамогі, сталі мінамётныя і зенітныя артылерыйскія прылады, гаўбіца, танк Т-34, самаходная ўстаноўка СУ-100 і іншыя прылады. Экспазіцыя, сабраная пад адкрытым небам, заклікана праслаўляць подзвіг, здзейснены беларускім народам у барацьбе супраць фашысцкай экспансіі. Характэрна, што за кароткі час свайго існавання алея Славы ўжо палюбілася гараджанам: тут з задавальненнем фатаграфуюцца маладыя, гуляюць бацькі з дзецьмі, шпацыруе моладзь, адзначыў Аляксандр Сідарэнка. Ва ўсім сваім цудоўным выглядзе перад жыхарамі і гасцямі Віцебска алея Славы паўстане да 25 чэрвеня. Віцебску сёлета спаўняецца 1036 гадоў, і горад будзе адзначаць свой дзень нараджэння.-0-