Алею з клёнаў і бяроз закладзе ў Віцебску каля мемарыяла "5-ы полк"
На тэрыторыі былога канцлагера навялі парадак, 10 красавіка высадзяць каля 30 бяроз і клёнаў па абедзвюх баках пешаходнай дарожкі каля мемарыяла. У акцыі возьмуць удзел прадстаўнікі мясцовай улады, БРСМ, грамадскіх і ветэранскіх арганізацый, члены рэгіянальнай арганізацыі Беларускай асацыяцыі былых непаўналетніх вязняў фашызму і ўсе ахвотныя.
Акрамя таго, у будучыні на тэрыторыі
"5-га палка" плануюць усталяваць помнік у памяць аб ахвярах нацысцкіх
канцэнтрацыйных лагераў і гета, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны
знаходзіліся ў Віцебскай вобласці. Канцэнтрацыйны лагер 313-й ахоўнай дывізіі
размяшчаўся на заходняй ускраіне Віцебска, дзе да вайны быў 5-ы чыгуначны
полк. На яго тэрыторыі знаходзілася два канцлагеры: для ваеннапалонных,
які дзейнічаў з пачатку акупацыі Віцебска, і для цывільнага насельніцтва. Пазней
лагер стаў агульным. Тут загінула ад 80 тыс. да 150 тыс. ваеннапалонных і мірнага
насельніцтва. На тэрыторыі былога лагера ў памяць аб загінулых вязнях устаноўлены
манумент, а таксама капліца званоў. Штогодзь у красавіку ў Міжнародны дзень
вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў тут праходзіць мітынг-рэквіем.
БЕЛТА.