Алею да 130-годзьдзя вынаходкі мяча Колесава закладуць сёньня ва Ўшацкім лясгасе

Ва Ушацкім лясгасе сёння закладуць алею, прысвечаную рускаму лесаводу Аляксандру Колесаву і 130-годдзю з дня вынаходства ім мяча Колесава - спецыяльнага прыстасавання для пасадкі лесу, якое да гэтага часу не страціла сваёй актуальнасці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім абласным дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні (АДВЛГА).

Закладка алеі адбудзецца ў рамках правядзення рэспубліканскага суботніка і рэспубліканскай акцыі "Тыдзень лесу-2013", якая праходзіць у Беларусі 13-20 красавіка. У самым паўночным рэгіёне краіны з-за неспрыяльных умоў надвор'я тэрміны правядзення гэтай акцыі аказаліся зрушаны. Фактычна сёння яна толькі пачынаецца (з 13 красавіка вялася праца па навядзенні парадку на зямлі) і працягнецца ў вобласці да канца красавіка.

Удзел у пасадцы алеі прымуць дырэктары ўсіх 17 лясгасаў Віцебскай вобласці, а таксама кіраўніцтва АДВЛГА. Ім трэба будзе пасадзіць каля 150 лісцяных і іглічных дрэў. Алея размешчана ў закладзеным летась дэндрапарку, які займае 2 га. На дадзены момант яго відавая разнастайнасць складае больш за 60 лясных культур. У планах Ушацкага лясгаса давесці яго да 3 тыс. відаў.

Агульная колькасць работнікаў Віцебскага абласнога дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання складае каля 5,8 тыс. работнікаў. Асноўны склад супрацоўнікаў удзельнічае сёння ў рэспубліканскім суботніку. Сярод прыярытэтных работ - правесці ачыстку прыдарожных палос і добраўпарадкаванне тэрыторый лясгасаў.

У АДВЛГА нагадалі, што вясна з'яўляецца лепшым часам стварэння лясных культур, а пасадка лесу з'яўляецца найбольш надзейным і эфектыўным мерапрыемствам па штучным лесааднаўленні. У мінулым годзе работы па лесааднаўленні былі выкананы на плошчы 4,7 тыс. га, што склала 102% задання, у тым ліку метадам пасеву і пасадкі на плошчы 4 тыс. га. У 2013 годзе аб'ёмы па пасеве і пасадцы застануцца практычна на такім жа ўзроўні.

У Віцебскай вобласці пакрытыя лесам землі складаюць 1 млн. 580 тыс. га. Лесістасць - 39,5%. Сярэдні запас насаджэнняў складае 185 куб.м/га, а іх сярэдні ўзрост - 50 гадоў.

БЕЛТА