Алею з новай аркай па вуліцы Кірава адкрылі ў Віцебску

Аллею с новой аркой по улице Кирова открыли в Витебске
Новы аблічча набыла да «Дажынкаў» цэнтральная алея на вуліцы Кірава, урачыстае адкрыццё якой увайшло ў праграму свята працаўнікоў вёскі.

Бульвар, які з'явіўся ў абласным цэнтры ў сярэдзіне XX стагоддзя, захаваў рысы мінулай эпохі. У гэтым і заключалася задума тых, хто працаваў над яго рэканструкцыяй. Абнаўлёная алея гарманічна ўпісалася ў архітэктурны ансамбль вуліцы, якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

З боку вакзала з'явілася ўваходная арка з дэкаратыўнымі гарэльефамі, на якіх выяўлены ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга і фрагмент Указа аб узнагароджанні ім горада Віцебска. Заменены тратуарная плітка, ліхтарныя слупы, лаўкі, урны.

Акрамя бюста савецкаму партыйнаму дзеячу Сяргею Кіраву, імем якога названы вуліца і алея, устаноўлена новая паркавая скульптурная кампазіцыя «Двое», прысвечаная моладзі 1950-х гадоў. Яе аўтар – віцебскі мастак Сяргей Сотнікаў – падзяліўся адным эпізодам. Калі манціравалі статую, да яго падышоў немалады мясцовы жыхар і сказаў, што пазнаў сябе ў хлопцы з гітарай.

– Казаў, што сядзеў на гэтай лаўцы і граў для любай дзяўчыны, – расказаў Сяргей Сотнікаў.

Шматлікія жыльцы дамоў выйшлі на балконы і выглядалі з вокнаў, каб убачыць свята на сваёй вуліцы. Яго зладзілі юныя мастакі, якія прыйшлі з мальбертамі, музыканты, што размясціліся на лаўках, артысты на хадулях, якія шпацыравалі па дарожках алеі.

А госці, якія прыехалі на «Дажынкі» з розных куткоў Віцебшчыны, дзяліліся сваімі ўражаннямі аб абноўленым старым бульвары, які праклаў масток памяці з мінулага ў цяперашні век.

"Віцебскія весці".