Алею туяў заклалі ля мемарыяльнага комплексу «Узрэчча» Бешанковіцкага раёна

Аллею туй заложили у мемориального комплекса «Узречье» Бешенковичского района
Ратавальнікі Віцебшчыны, работнікі Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання з удзелам памочніка Прэзідэнта Беларусі – інспектара па Віцебскай вобласці Анатоля Ліневіча, прадстаўнікоў органаў мясцовай улады і школьнікаў каля мемарыяльнага комплексу «Узрэчча» Бешанковіцкага раёна заклалі памятную алею туй і капсулу з запаветам нашчадкам. 






Тут адбыўся мітынг-рэквіем у памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны і высадзілі 44 туі, бо менавіта ў чэрвені 1944 года, на гэтым месцы воіны 6-й Гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту фарсіравалі раку Заходняя Дзвіна і вялі 12-гадзінны бой. 




Акрамя таго, удзельнікі высадзілі больш за 13 тыс. саджанцаў елкі, бярозы і дуба на тэрыторыі больш за 2 га Мікалаеўскага лясгаса Шумілінскага раёна.

Паводле інфармацыі
УМНС.