А.Лукашэнка: замежныя інвестары ў малочнай галіне павінны ўдзельнічаць у развіцці сыравінных зон і забяспечваць глыбокую перапрацоўку

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перапрацоўка сельгаспрадукцыі не толькі для Беларусі, але і для любой краіны ў сучасных умовах набывае стратэгічнае значэнне. Аб гэтым 3 лютага на нарадзе па пытаннях развіцця беларускай малочнай галіны заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. "Два мільярды насельніцтва ў свеце галадаюць. Усе бунты, якія адбываюцца сёння ў свеце, у тым ліку ў краінах Паўночнай Афрыкі, пачаліся таму, што не хапала харчавання, а тое, што было, – непад'ёмна для 75% насельніцтва гэтых дзяржаў", – сказаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што на досвітку сваёй прэзідэнцкай дзейнасці "адбіў усякія спробы прыватызацыі падобных галін, якія забяспечваюць харчовую бяспеку нашай дзяржавы". "Было дакладна і адназначна заяўлена: мы самі павінны з гэтым справіцца", – сказаў Прэзідэнт. Гэта датычылася малака- і мясаперапрацоўкі, мадэрнізацыі прадпрыемстваў па вытворчасці цукру, вытворчасці піва і іншых тавараў – усяго, што было звязана з прадуктамі харчавання. Кажучы пра малочную галіну, Прэзідэнт адзначыў, што, "вобразна кажучы, малако для Беларусі не проста тавар, а істотны фактар эканомікі і палітыкі, які аказвае сур'ёзнае ўплыў як на забеспячэнне харчовай бяспекі, так і на нарошчванне экспарту". У Беларусі былі затрачаны велізарныя намаганні і сродкі для дынамічнага развіцця малочнай галіны, дасягнуты добрыя вынікі. За 5 гадоў вытворчасць малака вырасла амаль на 35%. "Забяспечыўшы ўнутраны рынак, больш за 50% малака, што паступае на перапрацоўку, адправілі на экспарт. У мінулым годзе экспартавана амаль 4 млн.т малочнай прадукцыі. І попыт на яе на сусветных рынках вельмі высокі. Геаграфія экспарту пашыраецца. У нас сёння ў чарзе стаяць: дайце малочную прадукцыю. Ужо нават цэны не пытаюцца", – сказаў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што у новым пяцігоддзі задачы стаяць яшчэ больш маштабныя. Да 2015 года неабходна выйсці на ўзровень вытворчасці 10 млн.т малака ў год і падвоіць экспарт малочных прадуктаў. У краіне трэба будзе пабудаваць амаль 900 новых і мадэрнізаваць каля 1,4 тыс. малочна-таварных ферм, павялічыць пагалоўе надойнага статка, пашырыць кармавую базу, працягнуць развіццё перапрацоўчай прамысловасці. Малакаперапрацоўчая галіна Беларусі з'яўляецца экспартаарыентаванай: з перапрацаваных у 2010 годзе 5008 тыс.т малака (100,5% да ўзроўню 2009 года) экспартавана амаль 54% вырабленай малочнай прадукцыі. Выручка ад рэалізацыі малака і малочных прадуктаў на экспарт павялічылася амаль у 1,5 раза і склала амаль $1,5 млрд. У 2010 годзе палепшыўся эканамічны стан арганізацый малочнай прамысловасці. Чысты прыбытак склаў Br425,7 млрд., рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі – 9,2%. Такі вынік тлумачыцца не толькі спрыяльнай кан'юнктурай рынку, але і інтэнсіўным тэхнічным перааснашчэннем і мадэрнізацыяй прадпрыемстваў малакаперапрацоўчай галіны. У 2005-2010 гадах на гэтыя мэты накіравана больш за Br1,9 трлн. пры запланаваных Br513 млрд. Дзякуючы тэхнічнаму і тэхналагічнаму перааснашчэнню прадпрыемстваў выхад таварнай прадукцыі з 1 т малака ў 2010 годзе павялічыўся ў параўнанні з 2009 годам на 6,9% і склаў Br1285 тыс. Вялікая ўвага таксама нададзена структурнай рэарганізацыі прадпрыемстваў. Аснову малакаперапрацоўчай галіны рэспублікі сёння складаюць 45 прадпрыемстваў (у 2005 годзе іх налічвалася 59). Далейшае іх развіццё будзе ажыццяўляцца ў рамках Рэспубліканскай праграмы развіцця малочнай галіны на 2010-2015 гады, якой прадугледжана ў 2015 годзе давесці вытворчасць малака ў сельскагаспадарчых арганізацыях да 10 млн.т, а аб'ём яго перапрацоўкі – да 9 млн.т (на 4 млн.т больш, чым у 2010 годзе). Пры гэтым экспарт малочных прадуктаў павялічыцца да 59% аб'ёму іх вытворчасці (у пераліку на малако ён складзе каля 5,5 млн.т) і ўзрасце ў аб'ёмным выражэнні больш чым у 2 разы (да $3 млрд.) На гэтыя мэты плануецца накіраваць Br31,5 трлн., у тым ліку на рэалізацыю мерапрыемстваў па будаўніцтве, рэканструкцыі і мадэрнізацыі малакаперапрацоўчых арганізацый – амаль Br1,6 трлн. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь павінна атрымліваць максімальную выгаду за кошт экспарту высокакаларыйнай малочнай прадукцыі. Для вырашэння гэтых задач запатрабуюцца значныя ўкладанні. У тым ліку перспектыўнае супрацоўніцтва і з такімі буйнымі транснацыянальнымі кампаніямі, як французска-расійская "Данон-"Юнімілк" (з яе магчымасцямі продажаў гатовай прадукцыі на рынках Расіі і ЕС), якая ўжо працуе на беларускім рынку. У 2009 годзе ў рэспубліцы было створана два сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці суцэльнамалочнай прадукцыі: СТАА "Юнімілк Пружаны" і СТАА "Юнімілк Шклоў". Тым не менш, адзначыў кіраўнік дзяржавы, Беларусь можа спыніць супрацоўніцтва з гэтай кампаніяй у выпадку невыканання ёю ўзятых на сябе абавязкаў. Сваю дзейнасць сумесныя прадпрыемствы пачалі ў 2010 годзе. Аднак да гэтага часу праца інвестара заключаецца фактычна толькі ў разліве малака ў тару. "Калі вы ў першым квартале не выканаеце мае даручэнні, вы на рынку Беларусі больш працаваць не будзеце", – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да кіраўніцтва гэтай кампаніі. Патрабаванні адносна максімальнай глыбіні перапрацоўкі малака і ўкладання сродкаў у развіццё сыравінных зон былі дакладна сфармуляваны падчас наведвання кіраўніком дзяржавы "Юнімілк Шклоў" у чэрвені мінулага года. І кіраўніцтва кампаніі абавязалася выканаць іх няўхільна. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што супрацоўніцтва з гэтай кампаніяй не выпадкова разглядаецца на нарадзе. Па словах Прэзідэнта, малочная галіна з'яўляецца ласым кавалкам для інвестараў, і ўсё часцей гэтыя пытанні пераходзяць у палітычную сферу. Аляксандр Лукашэнка выказаў занепакоенасць у сувязі з тым, што супрацоўніцтва з кампаніяй "Юнімілк" абмяжоўваецца толькі перапрацоўкай і экспартам пітнога малака, г.зн. фактычна вывазам сыравіны. "Мы яе ўпусцілі на наш малочны рынак, да сыравінных рэсурсаў на самых льготных умовах. Але я катэгарычна папярэджваў аб недапушчальнасці вывазу з краіны прадукцыі з нізкай дабаўленай вартасцю. Больш за тое, кампанія сама абяцала стварыць сучасныя малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы і развіваць сваю сыравінную базу. Аднак рэалізацыі гэтых абяцанняў пакуль не відаць", – падкрэсліў Прэзідэнт. "Мяне гэта да глыбіні душы абурае. Вы забыліся, што вы працуеце не ў Расіі, а ў Беларусі. І пытанні карупцыі, пытанні падзелу, ціску, усякія там дамоўленасці – усё гэта недапушчальна", – сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Я ведаю ўсё, нават пра што вы думаеце: як вы дзялілі дывідэнды, колькі атрымлівалі вашы прадстаўнікі ў Беларусі і г.д., нават, куды вы гэтыя грошы накіравалі", – дадаў ён. "Я вас папярэджваў, што з вас ніхто не возьме ні капейкі, ніхто з вас не запатрабуе ніякіх хабараў, але вы працуйце сумленна. Я вызначыў вам напрамак працы", – адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Вы вырашылі: Прэзідэнт хай гаворыць, а мы тут па-свойму зробім. Заблуждаецеся!" – папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. "А то тут, напэўна, пасля выбараў усе зразумелі, што мы зараз будзем краіну на кавалкі секчы і раздаваць. Што нам не трэба – аддамо "Данону", Германіі, Расіі, Польшчы. Дык вось – гэтага не будзе, – падкрэсліў беларускі лідар. – І гэта датычыцца не толькі малочнай галіны". Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы далажыў кіраўніку дзяржавы аб рабоце па развіцці малочнай галіны Беларусі, адзначыўшы, што "за кожны літр малака вядзецца самая сур'ёзная барацьба". "Вы вядзеце барацьбу ўнутры краіны і сплаўляеце малако без дабаўленай вартасці незразумела куды. Так атрымліваецца? Чаму да гэтага часу не навялі парадак? – жорстка адрэагаваў Аляксандр Лукашэнка. – Пазіцыя вызначана, Вы павінны выконваць". Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь цалкам можа самастойна паспяхова рэалізоўваць сваю малочную прадукцыю на знешніх рынках. "Стварайце сваю транснацыянальную кампанію, стварайце тавараправодзячыя сеткі і рэалізуйце. У Расіі сёння не хапае