А.Лукашэнка ўхваліў праект беларуска-расійскага пагаднення аб транспартным кантролі на знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы
20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 ліпеня падпісаў указ №365 "Аб правядзенні перамоваў па праекце міжнароднага дагавора, яго падпісанні і часовым прымяненні", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Указам у якасці асновы для правядзення перамоваў адобраны праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб ажыццяўленні транспартнага (аўтамабільнага) кантролю на знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы.
Міністр транспарту і камунікацый Іван Шчэрба ўпаўнаважаны на правядзенне перамоваў па праекце пагаднення і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.
У адпаведнасці з указам пагадненне будзе часова прымяняцца з даты падпісання да яго ўступлення ў сілу.