А.Лукашэнка азнаёміцца з перспектывамі развіцця ільнаводчай галіны Беларусі

21 верасня, Дубровенскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць азнаёміцца з бягучым станам і перспектывамі развіцця ільноводчай галіны краіны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы. У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы наведае ААТ "Дубровенскі льнозавод". Прэзідэнту даложаць аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна, выкананні яго даручэнняў аб развіцці ільноводчай галіны, а таксама аб вытворча-эканамічным стане і перспектывах развіцця ААТ. Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з сучасным машынным комплексам для вырошчвання і перапрацоўкі лёну, тэхналагічнымі працэсамі перапрацоўкі льнотрасты. Увазе Аляксандра Лукашэнкі таксама будзе прадстаўлена выстава сельскагаспадарчай тэхнікі, якая вырабляецца на прадпрыемствах Віцебскай вобласці. У цяперашні час у Беларусі вырошчваннем лёну займаюцца 158 ільнасейных арганізацый, функцыянуе 36 льнозаводаў, 5 філіялаў, 6 участкаў і 2 цэхі, 5 экспартна-сартавальных баз і 16 ільнасемстанцый. За 8 месяцаў бягучага года льнозаводамі рэспублікі выпрацавана 23 тыс.т ільнавалакна, у тым ліку 4,6 тыс.т доўгага і 18,4 тыс.т кароткага. Удзельная вага доўгага ільнавалакна ў агульным аб'ёме склала 20,1%. Як адзначылі ў прэс-службе, у апошнія гады ў краіне праводзіцца укрупненне сельгасарганізацый, якія займаюцца вырошчваннем лёну. Плануецца, што да 2015 года будзе дзейнічаць каля 100 такіх арганізацый. Сярэдняя ўраджайнасць павінна павялічыцца з цяперашніх 8 ц/га да 10,7 ц/га. Высокіх паказчыкаў плануецца дасягнуць у тым ліку за кошт набыцця сучаснай тэхнікі для сельгасарганізацый, якія займаюцца вырошчваннем лёну. Кошт такой тэхнікі, якую ўрад плануе набыць у 2011-2015 гадах, складае каля Br430 млрд. Акрамя таго, у 2013 годзе плануецца завяршыць пераўзбраенне льнозаводаў. -0-