А.Лукашэнка пацвярджае намер прасоўваць праект саюзнага будаўніцтва
18 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвярджае намер прасоўваць праект саюзнага будаўніцтва. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы ў Мінску з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прывітаўшы Дзмітрыя Мядзведзева, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "ёсць пра што пагаварыць, ёсць праблемы і пытанні, якія трэба абмеркаваць, стратэгічнага характару, ведаючы пра тое, што сёння савет міністраў Саюзнай дзяржавы".
"Гэта таксама вельмі важна, што вы пачалі сваё старое новае жыццё ў палітыцы з Беларусі, з правядзення вельмі важнага мерапрыемства. Гэта сведчыць пра тое, што інтэграцыйным працэсам мы ўдзялялі і будзем удзяляць увагу. І вось гэтаму ядру, нашаму галоўнаму праекту Саюзнай дзяржавы мы будзем удзяляць не толькі ўвагу, але і прасоўваць гэты праект", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што беларускі бок гатовы да размовы па ўсіх пытаннях, у тым ліку і саюзнага будаўніцтва, яго перспектыў, а таксама сферы абароны, фінансаў. "І з улікам тых неспрыяльных тэндэнцый, якія насоўваюцца на нас з вамі не то з Захаду, не то з Поўдня - з усіх канцоў. Ёсць маса праблем, якія трэба было б і ўзгадніць", - дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы. -0-